З 16 па 21 лютага 2026 года ў Мотальскай сярэдняй школе №1 прайшоў Тыдзень беларускай мовы.
Мэта тыдня: папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, выхаванне павагі да роднага слова, духоўнай спадчыны і культуры беларускага народа, развіццё творчых здольнасцей вучняў.
У рамках тыдня праведзены наступныя мерапрыемствы: квэст-гульня "Моўная вандроўка"(5 клас), "21 лютага- Міжнародны дзень роднай мовы"( 9, 11 класы), "Сэлфі па- беларуску"(8 клас), гульня "Размаўляем па-беларуску"(7 клас), воблака слоў "Гаворым па беларуску"( 6 клас).
Тыдзень паказаў, што вучні цікавяцца роднай мовай, гатовыя размаўляць на беларускай мове і берагчы традыцыі беларускага народа.