Назва музея: Гісторыка-краязнаўчы музей Дзяржаўнай установы адукацыі “Мотальская сярэдняя школа №1”
Назва ўстановы адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мотальская сярэдняя школа №1”
Адрас музея:аг. Моталь, вул. Варашылава, 3, Іванаўскі р-н, Брэсцкая вобл., індэкс 225822, тэл. 8-016-52-58-6-03, e-mail: motivn@brest.by
Профіль музея: комплексны
Сайт музея:https://olgarajkevic.wixsite.com/museum-motol
Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі:
Інфармаця аб музеі:Работа музея ўключае ў сябе наступныя напрамкі:
- экскурсійная работа;
- работа ў фондах;
- пошукава-даследчая дзейнасць;
- арганізацыйна-масавая і выхаваўчая работа.
У музеі праводзяцца разнастайныя экскурсіі. Аглядная экскурсія “Знаёмства з музеем” для тых, хто ў першы раз наведаў наш музей. Таксама распрацаваны і тэматычныя экскурсіі. Экскурсіі вядуць як дзеці, так і педагогі школы. Дзверы школьнага музея адкрыты для ўсіх. Экскурсіі праводзяцца па заяўках навучэнцаў, у Дні адчыненых дзвярэй, да памятных гістарычных дат.
Пошукавая работа вядзецца на працягу ўсёй дзейнасці музея. У апошні час значна былі папоўнены калекцыі манет і ўзнагарод, прадметаў, якія адносяцца да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, традыцыйных заняткаў маталян. Ёсць у нашай калекцыі пласцінкі, школьныя прыналежнасці мінулага стагоддзя, прадметы сялянскага побыту. І, вядома, асаблівае месца займаюць экспанаты, прысвечаныя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
На базе музея праводзіцца культурна-масавая і выхаваўчая работа з апорай на экспазіцыі музея, матэрыялы і актыў музея. У працы выкарыстоўваюцца розныя формы: экскурсіі, лекцыі, гутаркі, сустрэчы, канферэнцыі, літаратурна-музычныя кампазіцыі, віктарыны і конкурсы, лінейкі, арганізацыя выстаў.
Вялікая ўвага ў рабоце музея адводзіцца навукова-даследчай дзейнасці вучняў. Яны вывучаюць найбольш важныя моманты гісторыі, культуры. Вучні, якія праяўляюць цікавасць да гісторыі роднага краю, актыўна карыстаюцца музейнымі фондамі, рыхтуюць даклады, пішуць рэфераты, прымаюць удзел у краязнаўчых і навукова-практычных канферэнцыях. Здабытая шляхам пошуку інфармацыя кладзецца ў аснову навукова-даследчых работ школьнікаў па розных тэмах.
Кароткая характарыстыка музейных фондаў:
Усяго: 598
Асноўнага: 100
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
- Пасведченне аб заканчэнні Мотальскага двухкласнага вучылішча
- Ліст Мілы Падомскай – дачкі Вольгі Міронавай
- Ліст Уладзіміра Іпатава – сябра і аднакласніка Міхаіла Колчына
Апісанне экспазіцый:Раздзелы музея прадстаўлены тэматычнымі фатаграфіямі, картамі, архіўнымі дакументамі, лістамі, асабістымі рэчамі, прадметамі побыту, рушнікамі і многім іншым.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
- Перыяд польскай акупацыі. Уз’яднанне з Савецкай Беларусіяй
Экспазіцыя прадстаўлена фотаздымкамі лідараў падпольнага руху на тэрыторыі в. Моталь, а таксама архіўнымі дакументамі.
- Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Арганізацыя падполля
Экспазіцыя ўключаке некалькі раздзелаў:
1. Партызанскі рух
2. М.В. Колчын – памочнік камісара па камсамоле партызанскага атрада імя Я. Макарэвіча
3. Беларусь памятае!
4. Вызваленне Моталя
5. Яўрэі мястэчка Моталь
6. Іх імёнамі названы вуліцы Моталя. Браты Міховічы. Вольга Міронава
Кожны раздзел экспазіцыі уключае фатаграфіі, карты, архіўныя дакументы, лісты. Таксама актывам музея сабраны матэрыял пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, малалетніх вязняў, запісаны іх успаміны, якія аформлены ў альбомы.
- Гісторыя станаўлення і развіцця адукацыі в. Моталь
Экспазіцыя ўтрымлівае матэрыял, які распавядае пра гісторыю нашай школы, яе лёс і лёс яе настаўнікаў, а таксама фатаграфіі, дакументы, асабістыя рэчы настаўнікаў, фрагменты школьнай формы.
- Гісторыя станаўлення і развіцця калектыўнай гаспадаркі в. Моталь
Экспазіцыя прадстаўленафатаграфіямі, дакументамі, ўзнагародамі, асабістымі рэчамі.
- Пра духоўнае, пра светлае, пра вечнае
Экспазіцыя ўтрымлівае інфармацыю пра гісторыю будаўніцтва храма Праабражэння Гасподняга, дакументы аб яго рэканструкцыі, аб настаяцелях храма, аб найбольш шанаваных абразах.
- Традыцыйныя заняткі маталян
Экспазіцыя ўключае прадметы побыту маталян ХІХ-ХХ стагоддзяў, ручнікі, кажухі, палавікі і многае іншае. Педагогамі школы сумесна з дзецьмі створаны макеты прадукцыі мотальскіх каўбас, хлебабулачных вырабаў.
Таксама на базе музея функцыянуе выстава, прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Узнагароды:
- Дыплом I ступені на раённым этапе конкурсу “Не меркнет летопись побед” у намінацыі “Зорачка на карце раёна”.
- Дыплом III ступені на абласным этапе конкурсу “Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем” у намінацыі “Вдэаролік пра музей”.
- Відэаролікі:https://youtu.be/RF2-Dk4HQmc, https://youtu.be/wpHDd43NH4s
раскрыть » / « свернуть